13 чэрвеня 2026, Субота, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пахаладае да мінус 28

18

У найбліжэйшыя дні на ўсёй тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне маразоў.

У начныя гадзіны на паўночным усходзе краіны тэмпература паветра панізіцца да мінус 25—26°C. C 23 студзеня начныя маразы ўзмоцняцца, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прагноз Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

21 студзеня па краіне пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 12—19°C, па паўночным усходзе мінус 20—25°C, удзень мінус 10—17°C.

У Менску 21 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 17—19°С, удзень мінус 13—15°С.

У наступныя двое сутак, 22 і 23 студзеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: 22 студзеня ўначы мінус 15—21°С, па паўночна-усходняй палове да мінус 22—26°С, удзень мінус 13—19°С; 23 студзеня ўначы мінус 18—25°С, месцамі да мінус 26—28°С, удзень мінус 14—21°С.

У Менску 22 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 19—21°С, удзень мінус 15—17°С.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках