14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі начны клуб ледзь не паўтарыў лёс «Хромой лошади»

17

Па словах відавочцаў, віцебскія ўлады дагэтуль хаваюць інфармацыю пра пажар, які адбыўся ў забаўляльным цэнтры «Горад».

У адну з пераднавагодніх начэй у віцебскім клубе ледзь не разыгралася пермская трагедыя. Каля 03:00 у дапаможным памяшканні забаўляльнага цэнтра «Горад» адбылося ўзгаранне. Па словах відавочцы Паўла Бірукова, асноўнай версіяй прычыны ўзгарання стала «паленне персанала боўлінга ў дапаможным памяшканні, абабітым гукаізаляцыйным матэрыялам», паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».

Павал Бірукоў паведаміў, што ў выніку пажару, які ўспыхнуў у дапаможным памяшканні, сталі ўтварацца клубы дыму ў частцы боўлінга і прылеглага да яго бара. «Сіламі персанала, наведнікі (якіх у гэты дзень было няшмат) былі эвакуяваныя, пажар патушаны. На наступны дзень праведзены экстраны рамонт частак забаўляльнага комплексу, які выгаралі”, - адзначыў відавочца.

Па словах відавочцы таго, што здарылася, генеральны дырэктар ААТ «Віцебскія прадукты», якому належыць клуб, звярнуўся з просьбай да мясцовых органаў улады пра тое, каб схаваць гэтае здарэнне, якое ледзь не стала паўторам трагедыі ў Пермі, і абвесціць яго вучэннем.

«Дагэтуль гэты выпадак хаваецца ад грамадскасці, меры па пажарнай бяспецы не прынятыя, персаналу забаранілі разгалошваць звесткі пра гэтае здарэнне пад пагрозай звальнення па артыкуле. Дзівіць адно, што меры ў нас прымаюцца толькі тады, калі ахвярамі становяцца ні ў чым невінаватыя людзі», - заўважыў Павал Бірукоў.

Нагадаем, што 5 снежня 2009 года ў начным клубе «Хромая лошадь» у Пермі адбыўся моцны пажар, у якім загінулі звыш за сто чалавек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках