Расейскаму абменніку забаранілі працаваць з WMB
25- 12.11.2010, 17:03
Ініцыятарам забароны выступіў беларускі банк.
Расейская сістэма абмену электронных грошай Online Change вымушаная была забараніць аперацыі з электроннымі грашыма WMB (беларускія рублі ў сістэме WebMoney), гарантам па якіх выступае ААТ «Тэхнабанк», паведамляе Electroname.com.
Ініцыятарам забароны выступіў беларускі банк. Прэс-служба расейскага абменніка публікуе тэкст звароту гаранта WMB цалкам і без зменаў:
Арганізацыі, якія ажыццяўляюць абменныя аперацыі, павінны мець рахунак у беларускіх рублях, адкрыты ў любым беларускім банку.
Заканадаўчая база для функцыянавання WMB - «ПРАВІЛЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АПЕРАЦЫЙ З ЭЛЕКТРОННЫМІ ГРАШЫМА», зацверджаныя Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 26.11.2003 N 201 (у рэдакцыі пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2007 N 52, ад 29.06.2009 N 91)
Апошняя рэдакцыя гэтага дакумента знаходзіцца тут: http://wmtransfer.by/jur4.asp
У выпадку невыканання патрабаванняў, апісаных у вышэйназваным дакуменце мы абавязаныя спыніць усе аперацыі па кашальках, уладальнікі якіх парушаюць вышэйпаказаныя правілы.
Прапаноўваем Вам спыніць прыём і распаўсюджванне WMB на працягу трох дзён. У адваротным выпадку ўсе аперацыі па кашальках Вашага WMID будуць спыненыя.