14 чэрвеня 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадка другіх дзвярэй на ўчастку

11

Назіральнік Аршанской гарадской камісіі стаў сведкам цікавай сітуацыі.

Пасля заканчэння паседжання камісіі памяшканне малой залы гарвыканкама, дзе засталіся бюлетэні для прэзідэнцкіх выбараў, чальцамі камісіі было замкнёнае і апячатанае. Разам з тым, як звярнуў увагу назіральнік Сяргей Трафімаў, у гэтае памяшканне вядуць двое дзвярэй. Адны з калідора выканкама (іх апячаталі), іншыя – з кабінета старшыні. Па словах Сяргея, ён, тузануўшы гэтыя дзверы за ручку, пераканаўся ў тым, што яны адчыненыя, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Такім чынам, перад намі дзіўны рэбус. У памяшканне з бюлетэнямі можна ўвайсці праз двое дзвярэй. Навошта адны з іх замыкаць на два замкі і апячатваць, пакідаючы іншыя адчыненымі? Пакуль ніхто з аршанскіх назіральнікаў гэтую загадку разгадаць не змог

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках