27 снежня 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Плошча! Плошча! Плошча!»

136

Беларускі дыктатар не вытрымаў і пачаў рэкламаваць акцыю на плошчы 19 снежня ў 20.00.

«Натуральна, яны ўвесь час крычаць: «Плошча, плошча, плошча!». Яшчэ раз хачу сказаць: мы папярэдзілі бацькоў, мы папярэдзілі выкладчыкаў вну, тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў, школаў. Мы папярэдзілі пра магчымыя правакацыі, якія могуць быць у гэты дзень, у тым ліку ў месцах масавага збірання людзей. Мы ўсіх папярэдзілі. Ёсць закон. Нельга ні ў якім выпадку паддавацца на правакацыі, таму што ім патрэбная карцінка, хаця б карцінка зараз, што вось, маўляў, такія «недэмакратычныя» ўлады, што Лукашэнка там «на костках ізноў прыйшоу ды ўлады», - падае «Інтэрфакс-Захад» слова Лукашэнкі ў сераду ў Менску на нарадзе з сілавымі структурамі па пытаннях прэзідэнцкай кампаніі.

«Мы выразна гэта ўсведамляем. Ні ў якім выпадку нельга падставіцца. Дзейнічаць трэба ў адпаведнасці са становішчам», - працягнуў Лукашэнка.

«Ідзіце з мірам (мітынгоўцы) туды, куды можна ісці, дзе вызначанае месца. Ідзіце, калі ласка, размаўляйце, мітынгуйце», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках