13 чэрвеня 2026, Субота, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два дзіцячыя садкі і дзесяткі дамоў у Менску засталіся без цяпла

2

Прарыў цеплатрасы адбыўся па вуліцы Ландэра ў Менску.

Без гарачай вады і цяпла засталіся жыхары 27 шматкватэрных дамоў, а таксама два дзіцячыя садкі. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік.

Паводле яго словаў, паведамленне аб прарыве цеплатрасы дыяметрам 20 см паступіла 15 лютага апоўдні ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Менску гарадскім УМНС ад дыспетчара філіяла Менскія цеплавыя сеткі РУП «Менскэнерга». Цеплатрасу прарвала паміж жылым домам па вул. Ландэра, 24 і дзіцячым садком па Ландэра, 18. Прычына аварыі - карозія металу трубаправода.

Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 27 жылых шматкватэрных дамоў і два дзіцячыя садкі па вул. Ландэра 18 і 48. Таксама ў выніку аварыі быў падтоплены склеп жылога дома на Ландера, 24 і трансфарматарная падстанцыя на Ландэра, 22. У мэтах прадухілення аварыйнай сітуацыі падстанцыя была адключаная, у выніку чаго без электраэнергіі заставаліся восем дамоў.

«У цяперашні час скончаныя працы па ўзнаўленні электразабеспячэння і адпампоўцы вады з падвала жылога дома», - адзначыў Аляксандр Лапанік, удакладніўшы, што на месцы працуюць чатыры аварыйныя брыгады камунальшчыкаў.

Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ў дамах і дзіцячых садках арыентыровачна павінны быць адноўленыя 16 лютага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках