З 23 лютага пешаходаў без флікераў пачнуць штрафаваць па-буйному
73- 17.02.2010, 10:04
У Дзень абаронцы Айчыны ўступяць у сілу адпаведныя папраўкі, якія ўнесеныя ў КоАП Беларусі.
Паводле іх, памер штрафу за адсутнасць у пешаходаў светлавяртальных элементаў у цёмны час сутак складзе ад адной да трох базавых велічыняў, г.зн. да 105 тысячаў беларускіх рублёў, паведамляе БелТА.
Акрамя таго, штраф у аналагічным памеры будзе накладацца на пешаходаў, веласіпедыстаў і тых, хто кіруе коннай павозкай, за парушэнне ПДР у цэлым.