8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жана Літвіна: Патрэбная экспертыза ўказа аб інтэрнэце з боку АБСЕ ці Рады Еўропы

5

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў пракаментавала падпісанне Лукашэнкам указа аб «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».

«Гэтай падзеі папярэднічала шырокая дыскусія, якая разгарнулася пасля з'яўлення ў прэсе праекту ўказа. Ішла відавочная апрацоўка грамадскай думкі з боку высокіх дзяржаўных чыноўнікаў. Мы неаднаразова чулі, што ўсё грамадства занепакоенае абаронай маралі ад пагрозаў інтэрнэту. Не так даўно Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку атрымаў паўнамоцтвы спецслужбаў, у тым ліку ў сферы інтэрнэт. У той жа час нас запэўнівалі, што дзяржава не будзе ўводзіць жорсткага кантролю і цэнзуры. У канцы мінулага тыдня мы даведаліся, што «у сетцы не хапае дзяржаўнай ідэалогіі…» І вось гэты дакумент падпісаны. Пакуль што складана ацаніць магчымыя наступствы яго прыняцця, таму што ўказ павінны вывучаць спецыялісты. Але, магчыма, дапамагчы тут магла б паўнавартасная экспертыза міжнародных структураў, напрыклад АБСЕ ці Рады Еўропы», - заявіла Жана Літвіна.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Праект гэтага ўказа з'явіўся ў Інтэрнэце ў снежні мінулага года. Тэкст законапраекта выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках