У Берасці на будаўніцтве царквы загінуў яе настаяцель
1- 25.02.2010, 8:46
Святар загінуў на будоўлі праваслаўнага храма на вуліцы Беларускай у выніку падзення з пляцоўкі пад'ёмніка.
Як паведаміў БелаПАН следчы пракуратуры Ленінскага раёна Берасця Аляксей Ярошык, трагедыя адбылася ў другой палове дня 24 лютага ўнутры царквы. Вядома, што 58-гадовы настаяцель храма і 42-гадовы прыхаджанін стаялі на перасоўнай пляцоўцы будаўнічага стойкавага пад'ёмніка.
Паводле папярэдніх звестках, абарваўся металічны трос пляцоўкі, якая разам з людзьмі, якія стаялі на ёй, упала з вышыні.
Настаяцель храма загінуў на месцы. Прыхаджанін шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Беэасцейскага гарадскога шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Ленінскага раёна Берасця.