23 лiстапада 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз асудзіў указ аб цэнзуры інтэрнэту ў Беларусі

19
Еўразвяз асудзіў указ аб цэнзуры інтэрнэту ў Беларусі

Еўрапейскі Звяз лічыць, што дадзены ўказ яшчэ больш абмяжуе свабоду слова ў Беларусі.

Лутц Гюльнер, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выказаўся пра прыняты ў Беларусі указ, што рэгулюе дзейнасць інтэрнэт-сайтаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэты новы прэзідэнцкі ўказ наконт інтэрнэту, калі ён уступіць у дзеянне, зразумела, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядаем гэтае пытанне як значны крок у няправільным напрамку. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады яго перагледзяць. Мы занепакоеныя новымі абмежаваннямі свабоды слова і свабоды ў цэлым, асабліва ў той момант, калі мы, як Еўразвяз, імкнемся да паступовага супрацоўніцтва з Беларуссю», -- заявіў Лутц Гюльнер.

На пытанне пра тое, ці чулі чыноўнікі ЕЗ па замежных справах меркаванні беларускіх апазіцыянэраў пра тое, што гэты ўказ з’яўляецца спробай цэнзуры апазіцыйных СМІ ў інтэрнэце падчас прэзідэнцкіх выбараў напачатку 2011 года, Гюльнер сказаў, што яго ведамства ведае пра іх «з паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі». Пры гэтым Гюльнер адзначыў, што яшчэ занадта рана каментаваць падобныя заўвагі.

«Я магу толькі меркаваць, што ёсць ва ўказе, і што яшчэ не ўступіла ў сілу. Гэта ўступіць у сілу ў ліпені 2010 года. Але мы лічым, што напрамак няправільны», -- сказаў Лутц Гюльнер.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Праект дадзенага ўказу з'явіўся ў інтэрнэце ў снежні мінулага года. Тэкст законапраекта выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняваюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках