На праспекце Ракасоўскага аўтамабіль выехаў на тратуар і перакуліўся (Фота)
9- 10.03.2010, 14:22
ДТЗ з удзелам «Лады» і «Фольксваген Гольф» адбылося 9 сакавіка на праспекце Ракасоўскага.
Як паведамляе TUT.BY, ад удару «Лада» вылецела на тратуар і перакулілася. У выніку аварыі ніхто не загінуў. Абодва кіроўцы не прызнаюць сваёй віны.

