Асаблівы тып вар'яцтва
4- Аляксандр Неўзораў
- 17.06.2026, 13:58
- 3,480
Фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» спалохаўся.
Чамусьці лічылася, што бяскозырка ратуе ад слабавумства. Як высветлілася — не, не ратуе. Больш таго, пад ёю выспявае асаблівы, вельмі цікавы тып вар'яцтва.
Фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» (даўжыня 120 метраў, цьма ўсялякага ўзбраення: артылерыі, ракет, радараў, тарпед) спалохаўся ўзяцця на абардаж маленькай беззбройнай яхтачкай, якою кіравалі сужэнцы-пенсіянеры Алан і Джэйн Келві.
Паводле дакладу людзей у бяскозырках і фуражках, яхта «шматзначна набліжалася».
Пры гэтым пенсіянеры пагрозліва аблізваліся.
Больш таго, яны грызлі чыпсы, магчыма, намякаючы на страшны лёс экіпажа расійскага фрэгата.
На «Грыгаровічу» абвясцілі баявую трывогу.
Па ўзгадненні з Масквой і ўсімі штабамі флоту ў бок яхтачкі быў адкрыты агонь з двух буйнакаліберных кулямётаў.
Вядома, не трапілі. Сужэнцы здзейснілі набор падазроных жэстаў (пальцамі каля скроняў) і пачалі аддаляцца ад паўвар'яцкага «Грыгаровіча».
Інцыдэнт адбыўся ў праліве Ла-Манш.
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»