13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мурманскай вобласці працягваюць шукаць беларускіх турыстаў

Пошукі беларусаў, якія трапілі пад лавіну, пакуль не прынеслі вынікаў.

Аперацыя па пошуку чатырох беларускіх турыстаў, якія трапілі пад снежную лавіну, працягваецца ў Мурманскай вобласці. Сёння на досвітку на месца здарэння выйшла яшчэ адна група выратавальнікаў, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні МНС Расеі па Мурманскай вобласці.

Напярэдадні ўвечары пошукі былі прыпыненыя да раніцы. Аперацыя ўскладняецца дрэнным надвор'ем: тэмпература ў Мурманску зараз - мінус 25, ідзе снег і дзьме моцны вецер.

Беларускія турысты прыехалі ў Мурманскую вобласць 3 сакавіка. Яны з нейкай прычыны, паводле інфармацыі мурманскага МНС, не зарэгістраваліся ў мясцовым пошукава-выратавальным атрадзе, як таго патрабуюць меры бяспекі.

Маладыя людзі накіраваліся ў пешы маршрут на лыжах у Хібіны.

У гэтым раёне 8 сакавіка сышла лавіна. Пад снегам апынуліся чацвёра турыстаў, у двух маладых людзей атрымалася выратавацца. Спачатку яны спрабавалі самі знайсці паплечнікаў, а потым звярнуліся па дапамогу у найбліжэйшы райцэнтр.

Чацвёра беларусаў лічацца зніклымі без вестак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках