15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэл Гібсан здыме фільм пра вікінгаў

19
Мэл Гібсан здыме фільм пра вікінгаў

Фільм пра вікінгаў, які Мэл Гібсан марыў зняць яшчэ ў раннім юнацтве, стане яго апошнім рэжысёрскім праектам.

Пра гэта сам Гібсан распавёў у інтэрв'ю газеце «Los Angeles Times», паведамляе Lenta.ru.

«Гэта быў першы фільм, які я хацеў зняць. Я марыў пра такі праект з падлеткавага ўзросту, і думаю, што гэта будзе апошняя карціна, пастаноўкай якой я займуся. Калі яна будзе скончана, я, верагодна, адчую, што рэалізаваў усе свае задумы», - сказаў рэжысёр.

Паводле слоў Гібсана, ён не можа ўзгадаць ніводнага сапраўды ўдалага фільма пра вікінгаў. «У гісторыі кіно не было добрага фільма пра гэтую эпоху, ва ўсялякім выпадку я такога не бачыў. Але, думаю, што мы рухаемся ў правільным накірунку і прыдумалі цікавы сюжэт. Складаней за ўсё зрабіць гэтых хлопцаў сімпатычнымі, бо ў рэчаіснасці яны былі сапраўднымі монстрамі», - дадаў Гібсан.

Раней ён сцвярджаў, што ў карціне частка герояў будзе размаўляць на старажытнаскандынаўскай мове. «Мы паспрабуем паказаць гледачам усё, што адбывалася ў той час з максімальна магчымай дэталізацыяй», - казаў Мэл Гібсан.

Галоўную ролю ў безымянным пакуль фільме павінен адыграць Леанарда дзі Капрыё, любоў якога да культуры скандынаўскіх народаў агульнавядома.

Сцэнарам займаецца Уільям Монахан, з якім дзі Капрыё супрацоўнічаў падчас працы над «Адступнікам». Здымкі павінны пачацца ўвосень 2010 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках