26 чэрвеня 2024, Серада, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на 3D-мультфільм «Аліса ў краіне цудаў» зніклі да праката

4

4 сакавіка ў сталічным кінатэатры «Кіеў» павінен распачацца пракат апошняй навінкі мультыплікацыйнага 3D-свету – прыгодніцкай казкі «Аліса ў краіне цудаў».

Але, як і раней на «Аватар», квіткоў у касах кінатэатра на мультфільм ужо не знайсці. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі непасрэдна ў касе «Кіева».

«Ну, пакуль што на «Аватар» квіткі раскупленыя, і на «Алісу...» таксама. Наступны фільм будзе ісці з 18 сакавіка — мультфільм «Як прыручыць цмока». Таксама 15-20 тысячаў рублёў, але ў продаж квіткі яшчэ не паступалі. Павінны быць у продажы ўжо з 9 сакавіка», - паведамілі ў касах.

Нагадаем, што ў Беларусі ўсяго адзін кінатэатр з абсталяваннем 3D – менскі кінатэатр «Кіеў». Квіткі на фільм «Аватар» менчукі куплялі за месяц да паказу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках