18 лiпеня 2024, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі мужчына спыніў самалёт проста на ўзлётнай паласе

8
У Італіі мужчына спыніў самалёт проста на ўзлётнай паласе

Яму тэрмінова трэба было да каханай.

Гісторыя, падобная на сюжэт з рамантычнага фільма, адбылася ў аэрапорце італьянскага горада Турын. Самалёт гішпанскай авіякампаніі Iberia, які выконваў рэйс у Мадрыд, ужо выкіроўваў з працоўнымі рухавікамі на ўзлётную паласу ў той момант, калі з месца сарваўся пасажыр і пачаў эмацыйна размаўляць з бортправаднікамі.

Як піша нямецкае выданне Bild, падчас руху мужчына яшчэ не пераключыў мабільны тэлефон у рэжым палёту. У гэты момант яму патэлефанавала дзяўчына і пачала ўгаворваць застацца з ёй у Турыне. Пасажыр сарваўся з месца і пачаў упрошваць сцюардэсаў спыніць самалёт. «Урэшце, пасля некалькіх тэлефонных званкоў, капітан пастанавіў вярнуцца ў тэрмінал і дазволіць закаханаму пасажыру выйсці», – паведамляе нямецкае выданне Bild.

Сведкі расказалі журналістам, што мужчына быў вельмі эмацыйны. Паміж ім і персаналам успыхнула сварка, і самалёт спынілі ў першую чаргу з прычыны агульнай бяспекі.

У выніку самалёт вылецеў з затрымкай, а мужчына здолеў унікнуць у Італіі праблемаў. У кампаніі Sagat, якая кіруе аэрапортам Torino, растлумачылі, што мужчына скарыстаўся сваім правам. Згодна з еўрапейскай Хартыяй пасажыраў, штрафу не будзе, калі пасажыр папрасіў пакінуць самалёт да ўзлёту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках