13 чэрвеня 2026, Субота, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «палатка» не разглядае пытанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

3

2 красавіка ў Менску адкрылася чацвёртая сесія «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» не ўключылі ў парадак дня вясновай сесіі разгляд звароту сепаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - аб прызнанні іх незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэту.

«Дэпутаты» маюць намер падчас сесіі, якая распачала працу 2 красавіка, разгледзець 32 пытанні.

Незалежнасць самаабвешчаных дзяржаваў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі толькі чатыры краіны - Расея, Нікарагуа, Наўру і Венесуэла.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні пазамінулага года. Аднак шматлікія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як гульні з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

У сакавіку 2009 года падчас сустрэчы з Сяргеем Багапшам Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы з прэзідэнтам Расеі ўжо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсць з пункту погляду эканомікі і датычаць Беларусі. Тэмаў для размовы шмат, і перш за ўсё гаспадарчыя. Бо пасля набыцця незалежнасці заўсёды справаў дадаецца. Мы будзем рады, што з удзелам Беларусі атрымаецца вырашыць больш праблемаў, якія існуюць у гэтым рэгіёне».

У жніўні 2009 года падчас паездкі ў Сочы Лукашэнка зноў сустракаўся з лідэрамі непрызнаных каўказскіх рэспублікаў. Па загаду беларускага кіраўніка ў лістападзе Абхазію і Паўднёвую Асецію наведалі дэпутаты «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках