Малафееў трапіў у лякарню
1- 27.04.2010, 9:29
Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра», былы настаўнік зборнай Беларусі Эдуард Малафееў быў шпіталізаваны ў адну з сталічных клінік.
Як паведамляе афіцыйны сайт «Шахцёра», былому галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі пастаўлены дыягназ - арытмія.
У камандзе прынялі рашэнне, што на перыяд хваробы 67-гадовага Эдуарда Малафеева выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Уладзімір Журавель, які займае пасаду трэнера па навукова-метадычнай рабоце.
Дарэчы, менавіта з-за праблемаў з сэрцам і венамі Эдуард Малафееў пакінуў санкт-пецярбургскае «Дынама» (далёкія пералёты адбівалася на здароўі) і вярнуўся ў Беларусь, адзначае інтэрнэт-выданне «Мы». Праходзіла інфармацыя, што ў лістападзе мінулага года трэнеру павінны былі зрабіць аперацыю, аднак ён сам яе абверг.