12 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз палякаў па-ранейшаму пад пільнай увагай уладаў

1

12 траўня ў аддзяленні міліцыі дапыталі Тэрэзу Собаль – былую кіраўніцу Польскага дома ў Івянцы.

У Валожынскім РАУС следчы Шульга паведаміў ёй, што крымінальная справа супраць яе па артыкуле 210 аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі працягваецца. Толькі змененая кваліфікацыя - з часткі другой (здзяйсненне групай асобаў) на частку першую, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў Саюза палякаў Андрэй Пачобут. Змена артыкула азначае, што следства лічыць злоўжыванне, якое нібыта дапусціла Тэрэза Собаль, зробленым аднаасобна, сказаў ён. Нагадаем, што Тэрэза Собаль актыўна падтрымлівала Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца ўладамі. Пасля гэтага супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу, пазней міліцыянты занялі івянецкі Польскі дом. Тэрэзу Собаль і іншых актывістаў гвалтам вывелі з яго, а будынак апячаталі. Затым Валожынскі суд прыняў рашэнне, сутнасць якога зводзіцца да таго, што Тэрэза Собаль не можа больш знаходзіцца ў Польскім доме.

Згодна з крымінальнай справай, польскія арганізацыі ў канцы 2004 года выдалі Тэрэзе Собаль разам з іншымі кіраўнікамі польскіх дамоў грашовую дапамогу. Гэта следства лічыць злоўжываннем службовым становішчам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках