13 траўня 2024, панядзелак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць лідэра Саюзу палякаў

9
Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць лідэра Саюзу палякаў

Рэпрэсіі супраць непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў працягваюцца. У Гародні ў кватэру Анжалікі Борыс прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасць.

Як кіраўнік фірмы «Палоніка», Анжаліка Борыс была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысячаў рублёў. Сама фірма мае 122 мільёнаў рублёў штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміў з месца падзеі прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар, тры судовыя выканаўцы апісалі такія рэчы, як музычны цэнтр, мікрахвалевую печку, камп'ютар, стацыянарны тэлефон, тэлевізар, новы (не устаўлены) шклопакет і сказалі, што будуць іх вывозіць.

Праз «Палоніку» Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс ажыццяўляў сваю дзейнасць. Як вядома, гэтую арганізацыю беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Фірму пакаралі за тое, што яна атрымлівала грошы ад Польшчы на сваю культурна-асветніцкую дзейнасць, суд палічыў, што іх трэба было афармляць як гуманітарную дапамогу.

Нагадаем, што ў апошнія месяцы ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках