9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады канчаткова забралі Польскі дом у Івянцы у Саюза палякаў

2

Польскі дом у Івянцы застанецца за праўладным Саюзам палякаў. Менскі абласны суд пакінуў без змен рашэнне Валожынскага раённага суда.

11 сакавіка касацыйную скаргу разглядала калегія па грамадзянскіх справах. У судовай зале знаходзіліся дзесяткі актывістаў Саюза палякаў, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Як адзначае «Радыё Свабода», многія прыехалі з Гародні, каб падтрымаць Тэрэзу Собаль - дырэктара Польскага дома з Івянца.

Пазоў адносна Тэрэзы Собаль падаваў праўладны Саюз палякаў на чале са Станіславам Сямашкам. Рашэнне Валожынскага суда гучала наступным чынам: Собаль павінна вызваліць «памяшканне, што самавольна займае». Хоць на момант суду Польскі дом быў апячатаны і доступу ўнутр не мелі ні Тэрэза Собаль, ні яе прыхільнікі.

Справа ў тым, што дзеячы праўладнага СПБ абралі новага кіраўніка Івянецкай абшчыны - Станіслава Бурачэўскага. Адначасова прайшоў другі сход, удзельнікі якога пацвердзілі паўнамоцтвы Тэрэзы Собаль, якая падтрымлівае незарэгістраваны Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Трэба адзначыць, што ўпершыню міліцыянты не затрымлівалі на шляху актывістаў Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс, якія ехалі ў суд.

Нагадаем, што апошнім часам у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў. 17 лютага польскі сойм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вяртання да палітыкі санкцый у адносінах да беларускага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках