Называецца імя новага амбасадара Германіі ў Беларусі
1- 13.05.2010, 13:23
Па неафіцыйным дадзеным, ім стане Крыстафер Вайль.
Крыстафер Вайль – кадравы дыпламат з досведам працы ў Маскве і Цэнтральнай Азіі, паведамляе «Наша Ніва».
Усіх цікавіць, ці будзе новы амбасадар працягваць курс цяперашняга нямецкага дыпламата Гербхарда Вайса на пабудову асаблівых асабістых даверных стасункаў з Аляксандрам Лукашэнкам і яго атачэннем. Шмат хто ў грамадзянскай супольнасці Германіі, а таксама ў беларускай апазіцыі асуджаў такую палітыку, лічачы, што дыпламат ігнаруе парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.