14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з загінулымі выратавальнікамі МНС (Фота, відэа)

51

Тысячы мінчан развіталіся з выратавальнікамі, якія загінулі 11 траўня падчас пажару на Менскім заводзе вылічальнай тэхнікі.

Каля 15.00 жалобны картэж накіраваўся на Усходніях (Маскоўскія) могілкі сталіцы, дзе адбудзецца пахаванне.

Развітанне з Вадзімам Лёсікам, Дзмітрыем Лаўдаром, Андрэем Мухіным і Юрыем Сысевым прайшло ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Развітацца з загінулымі прыйшлі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС Мінска і рэгіёнаў Беларусі, шматлікія грамадзянскія асобы, у тым ліку выконваючы абавязкі Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, а таксама міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў і яго намеснікі.

Труны выносілі пад пахавальны марш і вой пажарнай сірэны. Жалобны картэж складаўся з больш як дзесяці аўтобусаў, чатырох вайсковых грузавікоў, шматлікіх мікрааўтобусаў і легкавых аўтамабіляў, паведамляе БелаПАН.

Чатыры выратавальнікі загінулі 11 траўня пры тушэнні пажару ў складскім памяшканні МЗВТ. Яшчэ чацвёра іх калегаў былі шпіталяваныя з апёкамі, пераломамі, атручваннем ўгарным газам і прадуктамі гарэння. На дадзены момант яны ідуць на папраўку.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС Менска ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Журналістам паведамілі, што найбольш верагоднай прычынай пажару стала правядзенне зварачных работ у цэху, размешчаным па суседстве са складам. Аднак разглядаюцца і іншыя версіі ўзнікнення пажару.

Загінулыя - Вадзім Лёсік, Дзмітрый Лоўдар, Андрэй Мухін і Юры Сысой.

Старэйшы сяржант унутранай службы Вадзім Лёсік, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1977 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1998 годзе скончыў Менскі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў і вырабаў». У ворганах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях - з кастрычніка 2001 года, на займаемай пасадзе - з кастрычніка 2001 года. Жанаты, двое дзяцей.





Капітан унутранай службы Дзмітрый Лоўдар, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1975 года нараджэння. Адукацыя вышэйшая. У 1997 годзе скончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС па спецыяльнасці «пажарная тэхніка і бяспека». У МУС, ворганах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях - з кастрычніка 1993 года, на займаемай пасадзе - са снежня 1997 года. Жанаты, адно дзіця.





Старшына ўнутранай службы Андрэй Мухін, старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 18 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1969 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1987 годзе скончыў Мінскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 34 чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «слесар-электрык па рамонце электраабсталявання цеплавозаў». З лістапада 1987 па снежань 1989 г. праходзіў службу ва Узброеных сілах СССР. У МУС, ворганах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях - з сакавіка 1992 года, на займаемай пасадзе - са снежня 1995 года. Жанаты, двое дзяцей.






Старэйшы сяржант унутранай службы Юры Сысой, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 13 Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1978 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1995 годзе скончыў СШ № 3 горада Стоўбцы Мінскай вобласці. З снежня 1996 года па травень 1998 праходзіў службу ва Узброеных сілах. У МУС, ворганах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях - з сакавіка 1998 году, на займаемай пасадзе - з лютага 2002 года. Жанаты, адно дзіця





Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках