Гарачую ваду ў Менску адключаць на тры тыдні
16- 17.05.2010, 15:22
У Менску на 5 з 97 участкаў цепласетак гарачая вада будзе адключаная больш чым на 14 дзён - да 21 дня.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «Менскэнерга» Аляксандр Юртаеў сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, перадае БелТА.
Філіял «Менскія цепласеткі» распрацаваў графік адключэння цепламагістраляў для выпрабаванняў і рамонту цепласетак да ацяпляльнага сезона 2010-2011 гадоў. Графік ўключае 97 участкаў. «Аналіз тэхнічнага стану участкаў паказвае, што на 5 з іх для выканання паўнавартаснага рамонту гарачую ваду неабходна адключыць на тэрмін да 21 дня нават пры ўмове прыцягнення дадатковага колькасці персаналу і тэхнікі», - сказаў Аляксандр Юртаеў.
Паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў зімовых умовах пачалося 11 траўня. У цяперашні час рамонт і выпрабаванні праходзяць на 20 участках цепламагістраляў. Ад гарачай вады адключаныя 1125 жылых дамоў, 83 дзіцячыя садкі, 39 школ.
Менскія цепласеткі прымаюць меры па скарачэнні тэрміну адключэння гарачай вады. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, гарачая вада будзе адсутнічаць ў кране не больш за 14 сутак.
Інфармацыю аб тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычнага рамонту можна будзе атрымаць у мясцовым ЖЭУ.