26 чэрвеня 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унук Сталіна прайграў суд радыёстанцыі «Эха Масквы»

6

Яўген Джугашвілі, які называе сябе ўнукам Іосіфа Сталіна, прайграў суд радыёстанцыі «Эха Масквы», ад якой ён патрабаваў пакрыцця маральнай шкоды.

Як паведамляе Lenta.ru, Прэсненскі суд Масквы адмовіўся задавальняць прэтэнзіі Джугашвілі на суму 10 мільёнаў рублёў.

Нагодай для зыску стала выказванне вядучага праграмы «Перахоп» Мацвея Ганапольскага аб тым, што Сталін дазволіў расстрэльваць 12-гадовых дзяцей. Перадача выйшла ў эфір у кастрычніку 2009 года, а пазоў быў пададзены ў снежні таго ж года.

У ходзе судовага разбору «Эха Масквы» запатрабавала правесці эксгумацыі астанкаў Сталіна для правядзення ДНК-экспертызы, каб усталяваць ступень сваяцтва істца і былога кіраўніка дзяржавы. Журналісты засумняваліся ў правамоцнасці прэтэнзій Джугашвілі, так як раней дачка Сталіна Святлана Алілуева і яго ўнучка называлі істца самазванцам.

Раней Яўген Джугашвілі двойчы судзіўся з «Новай газетай» і прайграў абедзве справы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках