17 траўня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгавор Андрэю Бандарэнка пакінулі без зменаў

4

Сёння адбылося касацыйнае пасяджэнне Менскага гарадскога суда па справе прадпрымальніка Андрэя Бандарэнка.

Адвакат Зміцер Лаеўскі запатрабаваў апраўдаць свайго падабароннага. На думку адваката, доказаў віны Андрэя Бандарэнка ля суду «як не было, так і не з'явілася, ды і з'явіцца не магло. Больш за тое, пры новым разглядзе незаконнасць абвінавачванняў стала яшчэ відавочнай. Новы прысуд, з юрыдычнага пункту гледжання, характарызуецца, у дадатак да раней наяўных парушэнняў, яшчэ і шэрагам новых», паведамляе сайт ucpb.org.

Аднак Менскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд без зменаў.

Адвакат Зміцер Лаеўскі з рашэннем суда катэгарычна не згодны. Ён лічыць, што суд не прыняў да ўвагі ні адзін з яго довадаў, і мае намер у бліжэйшыя дні абскардзіць гэтае рашэнне старшыні Менскага гарадскога суда.

Андрэй Бандарэнка асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў у ўласнай фірмы шляхам махлярства.

Раней прадпрымальнік заяўляў, што не прызнае віны і тлумачыў пераслед помстай за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2008 года ў якасці прадстаўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках