15 чэрвеня 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны сябра АГП Андрэй Бандарэнка абвесціў галадоўку ў турме

4

Былы незалежны кандыдат у «дэпутаты», абвінавачаны ў эканамічным злачынстве, лічыць сваю справу палітычнай.

Як нагадвае сайт ucpb.org, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Бандарэнка 9 кастрычніка быў прысуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Лічачы сваю справу палітычнай, Бандарэнка абвесціў галадоўку ў турме ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачвання.

«Бандарэнка абраў для сябе менавіта такі варыянт пратэсту, -- кажа адвакат Дзмітры Лаеўскі. -- Са свайго боку я і мой калега-адвакат выкарыстоўваем працэсуальныя метады – рыхтуецца падача скаргі. Ну, а Бандарэнку не застаецца нічога, акрамя таго, каб такім чынам выказваць пратэст».

Па словах Дзмітрыя Лаеўскага, Бандарэнка абвінавачваецца ў незаконным авалоданні грашовымі сродкамі, але доказаў гэтага злачынства ў судзе не прывялі. Акрамя таго, паводле займанай пасады (бізнэс-кансультант) абвінавачванага нельга кваліфікаваць як адказную службовую асобу.

«І да таго ж, у справе ёсць цэлы шэраг слабых месцаў з боку абвінавачвання», -- паведаміў адвакат Андрэя Бандарэнкі.

«Цалкам відавочна, -- кажа кіраўнік камісіі па палітычных пытаннях Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі, -- што Бандарэнка пераследуецца па палітычных матывах. Не ведаю, ці надоўга ён абвесціў галадоўку, але, хутчэй за ўсё, у хуткім часе ён яе не спыніць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках