15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Бандарэнку прысудзілі да 6 гадоў калоніі

9

23 лютага суддзя Першамайскага суда Менска Таццяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку.

Андрэй Бандарэнка прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства, паведамляе «Радыё Свабода».

Нягледзячы на тое, што адвакат Бандарэнкі Дзмітры Лаеўскі падчас судовых спрэчак запэўніваў, што віна яго падабароннага ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства ніяк не даказаная, дзяржаўны абвінаваўца прасіў 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Да 7 гадоў зняволення прадпрымальніка суд ужо прысуджаў. Але летась у снежні Менскі гарадскі суд адмяніў прысуд і адправіў справу на новы разгляд.

Раней прадпрымальнік заяўляў, што не прызнае сваёй віны і тлумачыў пераслед помстай за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2008 года ў якасці прадстаўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках