15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Еўропу абрынуўся скандынаўскі цыклон

Менавіта ён стаў прычынай дрэннага надвор'я і вялікіх ападкаў у Беларусі і краінах-суседзях.

Новую порцыю ападкаў выдаў краінам Заходняй Еўропы цыклон, цэнтр якога знаходзіцца на поўначы Скандынаўскага паўвострава. Франты, звязаныя з гэтым цыклонам, дастаткова актыўныя з прычыны значных тэмпературных кантрастаў (10 і больш градусаў), пішуць meteonovosti.ru.

У выніку прайшлі моцныя дажджы ў Фінляндыі (13 мм), у Літве (11 мм ). У Латвіі і Эстоніі праходжанне халоднага фронта суправаджалася ўзмацненнем ветра да 19 м/с.

З прасоўваннем фронту далей да поўдня, зона ападкаў напаткала Беларусь (да 16 мм), Малдову (да 12 мм), Украіну (да 21 мм), Чэхію (да 20 мм). Месцамі прагрымелі навальніцы.

Асабліва дасталося і Польшчы, якая церпіць бедства ад небывалай за апошнія 130 гадоў паводкі. Тут выпала да 15 мм ападкаў, а некаторых месцах -- 28 мм.

27 траўня цыклон адыдзе да ўсходу і дажджы перасунуцца ў Еўрапейскую частку Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках