26 чэрвеня 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выявы Сталіна доўга не жывуць (Фота, відэа)

20

І дня не пратрымалася выява Сталіна на аўтобусе, які адправіўся сёння па адным з маршрутаў у Санкт-Пецярбургу.

Нагадаем, што па прыватнай ініцыятыве піцерскага прадпрымальніка на машыне з'явіўся малюнак Іосіфа Сталіна. Гэтая акцыя выклікала абурэнне шматлікіх праваабаронцаў. Частка палітычных актывістаў прыстрашыла не пакінуць без наступстваў выяву генералісімуса.

Як паведамляе інфармацыйны рэсурс ЗАКС.ру, два актывісты партыі «Яблык» зафарбавалі малюнак Сталіна фарбай у момант аднаго з прыпынкаў аўтобуса.

«Той факт, што аўтобус з малюнкам Іосіфа Сталіна ездзіць па Пецярбургу, я ўспрымаю як асабістую абразу і не бачу для сябе магчымасці заплюшчваць на гэта вочы», — пракаментаваў удзельнік акцыі Дзяніс. Ён таксама падкрэсліў, што акцыя ніякім чынам «не накіраваная супраць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Перамога стала магчымай шмат у чым насуперак, а не дзякуючы Сталіну».

Нагадаем, што нейкі час таму не пратрымаліся і сутак падобныя выявы Сталіна на вуліцах Сыктыўкара. Там іх закідалі кетчупам мясцовыя праваабаронцы з Хельсінкскай групы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках