19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апраўданне Івана Міхайлава — пад пытаннем?

2

Заўтра, 15 чэрвеня, Менскі абласны cуд разгледзіць пратэст пракуратуры Менскага раёна на апраўдальны прысуд Івану Міхайлаву.

Малады вернік настойваў на падаванні альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ці на праходжанні службы ў рэзерве (за адсутнасцю АГС), аднак быў абвінавачаны ва ўхіленні ад арміі па арт. 435 ч.1 КК РБ, нагадвае ucpb.org.

31 траўня cуд Менскага раёна цалкам апраўдаў Івана Міхайлава, не знайшоўшы складу злачынства ў яго дзеяннях. Раней Менскі абласны cуд ужо адмяніў абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Міхайлава і накіраваў справу на новы разгляд.

Па першым (абвінаваўчым) прысудзе Міхайлаў правёў у заключэнні амаль 3 месяцы, і апраўдальны прысуд дае яму права патрабаваць ад дзяржавы фінансавую кампенсацыю за маральныя і іншыя пакуты з прычыны незаконнага асуджэння і ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках