2 траўня 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы злавілі на допінгу трох беларускіх цяжкаатлетаў

4

Кёльнская лабараторыя праверыла допінг-пробы цяжкаатлетаў, якія выступалі на красавіцкім чэмпіянаце Еўропы ў Менску.

Як адзначае «Прэсбол», нямецкія спецыялісты паведамілі пра пракол трох беларускіх спартоўцаў.

Два з іх - удзельнікі мужчынскай зборнай, адна - жаночай. Пакуль эксперты праверылі толькі пробы «А», на працягу тыдня будуць раскрытыя спробы «В». Пасля гэтага на працягу двух тыдняў будзе праведзены дадатковы аналіз.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла на турніры трэцяе месца ў медальнай табліцы. А Еўрапейская цяжкаатлетычная федэрацыя выказала Беларусі падзяку за якасную падрыхтоўку турніру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках