19 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенная пракуратура Расеі лічыць, у Катыні расстрэльвалі «не ад імя дзяржавы»

26

Галоўная ваенная пракуратура Расеі не бачыць падставаў для аднаўлення расследавання Катынскай справы.

Вінаватыя ўстаноўленыя і абвешчаныя і новае расследаванне не патрэбнае. З такой заявай сёння выступіў галоўны ваенны пракурор Расеі Сяргей Фрыдзінскі, паведамляе «Інтэрфакс». Паводле яго словаў, закон не дазваляе весці далейшае расследаванне, бо скончыўся тэрмін даўнасці. Фрыдзінскі падкрэсліў, што гэта не было злачынства, здзейсненае ад імя дзяржавы і расстраляныя польскія ваеннапалонныя не могуць быць ахвярамі палітычных рэпрэсіяў. Яны былі забітыя канкрэтнымі асобамі, у справе называюцца тыя, хто прымаў рашэнне.

Расследаванне катынскай справы было спыненае ў 2004 годзе. У траўні гэтага года праваабаронцы з «Мемарыялу» звярнуліся да прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай даручыць Генпракуратуры праверыць якасць расследавання галоўнай ваеннай пракуратуры і разгледзець магчымасць яго аднаўлення. Раней, у красавіку, па загадзе Мядзведзева, Расархіў упершыню апублікаваў сапраўдныя дакументы па катынскай трагедыі з так званай «асаблівай папкі № 1», а 8 траўня расейскі прэзідэнт перадаў выканаўцу абавязкаў кіраўніка Польшчы Браніславу Камароўскаму 67 тамоў крымінальнай справы.

Нагадаем, у красавіку-траўні 1940 года каля 22-х тысячаў польскіх грамадзянаў, якія ўтрымліваліся ў лагерах і турмах НКВД, былі расстраляныя ў Катыні. Гэтыя падзеі і ацэнка ступені адказнасці Расеі за іх сталі ледзь не галоўнай праблемай расейска-польскіх стасункаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках