18 траўня 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны кіраўніком Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

30

Сёння ў Менску адбыўся першы агульны сход рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

На ім на новы тэрмін быў пераабраны кіраўнік гэтай арганізацыі Дзмітрый Лукашэнка, які ўзначальвае яе з дня заснавання ў 2005 годзе, перадае БелТА.

У адпаведнасці са статутам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, вышэйшым органам арганізацыі з'яўляецца агульны сход, які склікаецца адзін раз у пяць гадоў. Напярэдадні пяцігадовага юбілею Прэзідэнцкі спартыўны клуб падвёў вынікі сваёй дзейнасці і акрэсліў арыенціры на бліжэйшыя гады, адзначае БелТА.

Са справаздачай аб рабоце клуба за 2005-2010 гады перад дэлегатамі сходу выступіў старшыня цэнтральнага савета Дзмітрый Лукашэнка. Ён адзначыў, што першыя пяць гадоў можна лічыць этапам паспяховага станаўлення арганізацыі. «Вынікі дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба дазваляюць нам з упэўненасцю глядзець у будучыню, ставіць перад сабой новыя, яшчэ больш амбіцыйныя мэты і задачы», - падкрэсліў кіраўнік.

На правядзенне розных спаборніцтваў клубам (які фінансуецца з бюджэту) з 2005 года было выдзелена Br3, 483 млрд. Прэзідэнцкі спартыўны клуб традыцыйна ўваходзіць у лік арганізатараў такіх спаборніцтваў, як Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; этап кубка свету па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Міжнародны турнір БФСТ «Дынама» па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач; міжнародныя спаборніцтвы серыі Гран-пры па фігурным коўзанні сярод юніёраў «Менскі лёд».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках