Расеец памёр у менскай маршрутцы ад спякоты
34- 12.07.2010, 10:46
Смерць наступіла ад сардэчнага прыступу - у «маршрутцы» відавочна не было кандыцыянэра.
Грамадзянін Расеі, які прыехаў у госці ў Беларусь, раптоўна памер у маршрутным таксі «Полацк-Менск», паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.
«У маршрутным таксі «Полацк-Менск» раптоўна памёр 60-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга. Па папярэдняй інфармацыі, смерць наступіла ў выніку сардэчнай недастатковасці», паведаміў Балашоў.
Ён адзначыў, што смерць адбылася, калі маршрутнае таксі прыехала з Полацка ў Менск.
Расеец знаходзіўся ў Беларусі з 8 ліпеня, ён прыехаў у госці, удакладніў суразмоўца агенцыі.