17 траўня 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфармацыйная вайна працягваецца

43
Інфармацыйная вайна працягваецца

Следам за Саакашвілі на БТ выступіць прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. А дзяржаўная газета публікуе вытрымкі з антыпуцінскага дакладу Нямцова.

Першы канал беларускага тэлебачання анансаваў вялікае інтэрв'ю з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам. Яно павінна выйсці ў эфір увечары 22 ліпеня. Раней. Нагадаем, у эфіры БТ выйшла антырасейскае інтэрв'ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Расейская прэса бачыць у гэтым жаданне даць «трыбуну ўсім па-антырасейску настоеным прэзідэнтам».

Карэспандэнт спецыялізаванага падраздзялення НДТРК РБ — "Агенцтва тэленавінаў" Дзмітры Косцін прэзентуе ў чацвер бачанне дэмакратыі і абароны суверэнітэту ад "імперскіх замахаў" рэспублікі, у якой неанацызм стаў краевугольным каменем дзяржаўнай ідэалогіі. Мяркуючы па ўсім, дзяржагітпрап саюзнай Беларусі дае трыбуну ўсім па-антырасейску настроеным прэзідэнтам постсавецкіх рэспублікаў, — цытуе агенцтва REGNUM крыніца, якая распавяла пра інтэрв'ю, якое рыхтуецца.

Галоўнае, што сімвалізуе гэты крок менскіх прапагандыстаў — эскалацыя інфармацыйна-прапагандысцкай палітыкі афіцыйнага Менска, якая мае яскрава выяўленую антырасейскую скіраванасць, — робіць выснову суразмоўца агенцтва. —Грамадзянаў рэспублікі спрабуюць пераканаць у тым, што ў іх нягодах вінаватае не ўласнае вышэйшае палітычнае кіраўніцтва, а Масква.

А сёння газета Савета Міністраў «Рэспубліка» публікуе матэрыял «Суседзі вачыма экспертаў», у якім цытуецца даклад расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў». У гэтым дакуменце Нямцоў пераканаўча даказвае карумпаванасць сённяшняй расейскай улады на самым вышэйшым узроўні. У самой Расеі ўлады ўсяляк спрабуюць перашкаджаць распаўсюду гэтага дакумента, выпушчанага мільённым тыражом.

-- На жаль, шмат якія дзікасці сталі ў расейскім грамадстве нормай. Дзеці-беспрытульнікі – гэта норма, вёска, якая спілася – гэта норма, «найкаштоўнейшы» для расейскага народа дзеяч Раман Абрамовіч на фоне сваёй чарговай супер-пупер яхты – гэта таксама норма, прыемная найяснейшаму тандэму «Пуцін—Мядзведзеў».

Напэўна, у Расеі, як ні ў якой іншай постсавецкай рэспубліцы, пасля распаду СССР перарадзілася палітычная вярхушка. Напрыклад, такое паняцце, як «сацыяльная абарона», стала для яе архаізмам. Затое на авансцэну выйшлі іншыя: «гламур», «дах», «афшор», «бабло», «алігарх»… Ёсць у цябе бабло і дах – ты чалавек. Не – ты ніхто, - разважае карэспандэнт «Рэспублікі».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках