17 траўня 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Дзярждумы РФ: «Масква слязам не верыць»

47

Жорсткай крытыцы падвергнулі ў Расеі спікера «савета рэспублікі» Анатоля Рубінава за артыкул у газеце «Советская Белоруссия».

«Масква, як вядома, слязам не верыць. Масква не верыць лухтавым абяцанням і запэўненням. Асабліва - тых, хто заяўляе, што «не просіць у свайго саюзніка ніякіх датацый і ніякіх прэферэнцыяў», адначасова атрымліваючы каласальныя льготы, дзякуючы унікальна нізкім коштам на энерганосьбіты», - цытуе віцэ-спікера Дзярждумы Расеі Аляксандра Бабакова «Газета.Ru».

На яго думку, Расея верыць справам. «Галоўнае: яна верыць у сяброўства і агульную будучыню расейскага і беларускага народаў, іх супрацоўніцтва і інтэграцыю. І таму падтрымлівае суседзяў: пастаўляючы танны газ (па $184 - самая нізкая цана сярод краін СНД), пастаўляючы без пошлін нафту для ўнутранага беларускага спажывання (6,3 млн тон)», - адзначае віцэ-спікер.

«Што мы атрымліваем у свой бок, усе бачаць і ведаюць. І некаторыя рэчы цяжка назваць інакш, як палітыканствам», - ацаніў Бабакоў артыкул старшыні «савета рэспублікі» Беларусі.

Далей віцэ-спікер крытычна ацаніў ідэю Рубінава пра тое, што Аляксандр Лукашэнка стаў кіраўніком рэспублікі ў выніку канкурэнтнай барацьбы, падчас якой ён атрымаў падтрымку народа Беларусі, а расейскія прэзідэнты (пачынаючы з Пуціна) былі прыведзеныя да ўлады «за ручку». Віцэ-спікер заклікае ўзгадаць, «у якіх умовах ішоў на свае першыя прэзідэнцкія выбары Уладзімір Пуцін, як у 1999-м Дагестан абаранялі апалчэнцы - простыя грамадзяне Расеі». «Гэта быў зусім не той час, калі хтосьці мог вадзіць кагосьці «за ручку». І калі нехта і прывёў Уладзіміра Пуціна ў крэсла прэзідэнта, то імя гэтаму «нехта» - расейскі народ. Народ, які хацеў абараніць сваю краіну, захаваць Расею адзінай і моцнай», - заявіў Бабакоў.

На яго думку, «тым, хто піша сёння рознага роду артыкулы на гэтую тэму, варта было б паважаць выбар нашага народа. Асабліва - улічваючы нашыя гістарычныя сувязі і сённяшнія адносіны. А тое, што мы чытаем сёння - гэта непавага».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках