20 траўня 2024, панядзелак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Менску: Грузавік спрэсаваў «легкавік» (Фота)

6

Кола грузавіка, якое лопнула, стала прычынай ДТЗ на вуліцы Гурскага ўвечары 7 ліпеня.

У выніку сутыкнення грузавік упаў бокам на легкавы аўтамабіль і расціснуў яго сваёй вагой.

Як паведаміў парталу interfax.by інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Аляксей Чыжык, грузавік рухаўся па вул. Гурскага з боку вул. Янкі Брыля, калі ў яго «стрэліла» пярэдняе правае кола. Транспартны сродак вынесла на сустрэчную паласу руху. Некаторыя аўтамабілі паспелі ўхіліцца, адзін з іх не змог пазбегнуць сутыкнення і апынуўся пад грузавіком.

Нягледзячы на сур'ёзныя пашкоджанні аўтатранспартных сродкаў, у выніку гэтага ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках