20 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь арыштоўваюць за нацыянальную сімволіку

10

1 жніўня ў Барысаве затрыманыя двое актывістаў «Маладога Фронту» за распаўсюд нацыянальнай сімволікі.

У нядзелю ўвечары у Барысаве міліцыя затрымала Ганну Шарубу і Уладзіслава Яроменку. Маладафронтаўцы ўпрыгожвалі горад нацыянальнай сімволікай, паведамляе прэс-служба МФ.

На актывістаў МФ складзены пратаколы па артыкуле 21.14 ч.2 КоАП - парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў, узялі адбіткі пальцаў і праз тры гадзіны вызвалілі.

Артыкул 21.14 прадугледжвае штраф ад 4 да 25 базавых велічыняў.

Напярэдадні аналагічнае абвінавачванне высунутае супраць актывісткі «Маладой Беларусі» Насты Азаркі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках