14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў апрануць у аднолькавую форму

37

У Беларусі плануецца звузіць мадэльны рад адзення для школьнікаў.

Пра гэта паведаміў БелТА намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.

Каб вызначыць найлепшыя ўзоры адзення справавога стылю і рэкамендаваць іх для навучэнцаў, ідзе прапрацоўка пытання з мадэльерамі і зацікаўленымі ведамствамі.

«Галоўная мэта - каб беларускі школьнік выглядаў элегантна, модна, цікава, па-сучаснаму, і яму падабалася тое, што ён апране», - сказаў Казімір Фарыно.

Зараз у гандлёвай сетцы можна знайсці больш за 200 мадэляў адзення для школы. З аднаго боку, такі шырокі асартымент дае вучню магчымасць выбраць школьную форму па душы, але з іншага - клас выглядае занадта разнамасным. На думку Казіміра Фарыно, трэба больш адказна падыходзіць да адбору мадэляў.

Ён дадаў, што пакуль пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання, таму казаць пра тое, колькі мадэляў у выніку застанецца, яшчэ рана.

Нагадаем, справавы стыль адзення для ўсіх школьнікаў уведзены ў Беларусі два гады таму. Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца Мінадукацыі да адзення школьніка - функцыянальнасць, гігіенічнасць і дыхтоўнасць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках