У Азаранкі дыягнаставалі страсенне мазгоў
2- 2.09.2010, 14:24
Тэнісістка Вікторыя Азаранка страціла прытомнасць падчас матчу другога кола Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open) супраць Хіселы Дулка з Аргентыны.
Медыкі выявілі ў Азаранкі лёгкае страсенне мазгоў. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне Tennis.com.
Перад гульнёй з Дулка Азаранка разміналася ў трэніравальнай зале і падчас прабежкі пабілася галавой. Беларуская тэнісістка падкрэсліла, што яна параілася з урачамі і вырашыла выйсці на корт, але падчас гульні пачувалася ўсё горш, адчувала галаўны боль і галавакружэнне.
У першым сэце матчу з Дулкай пры ліку 5:1 на карысць аргентынскай спартоўкі Азаранка страціла прытомнасць і ўпала на корт. Беларускай тэнісістцы аказалі дапамогу, пасля чаго яна пакінула корт у інваліднай калясцы.