Для барацьбы з ліхачамі ДАІ будзе маскіравацца
15- 24.09.2010, 13:46
ДАІ Менска з 22 па 30 верасня 2010 года праводзіць аперацыю «Хуткасць!».
Асноўны ўпор будзе зроблены на схаванае патруляванне, паведамляе «Руль.by».
З 22 па 30 верасня 2010 года ў мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з прычыны незахавання хуткасных рэжымаў руху, Дзяржаўтаінспекцыя горада Менска абвяшчае аперацыю «Хуткасць!». З мэтай спынення парушэнняў хуткасных рэжымаў будуць арганізоўвацца спецыяльныя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ з выкарыстаннем аўтамабіляў стандартнага выканання.
Толькі за 8 месяцаў 2010 года на тэрыторыі горада Менска адбылося 114 ДТЗ з прычыны перавышэння ўсталяваных хуткасных рэжымаў руху, у якіх 147 чалавек атрымалі значныя траўмы, 17 загінулі.