27 красавiка 2024, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сьпіс затрыманых за падпалы расце

1

У Менску затрыманы грамадcкі актывіст, эколаг Уладзімір Валодзін.

8 верасня ў яго на кватэры супрацоўнікі Ленінскага РУУС правялі ператрус, канфіскавалі жорсткі дыск з кампутара, улёткі. Уладзіміра Валодзіна затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да падпалу дзвярэй філіяла «Беларусбанка» у Менску 30 красавіка 2010 года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на «Беларускі партызан».

Пра гэта арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» паведамілі сваякі затрыманага. На які тэрмін затрыманы актывіст і іншыя падрабязнасці здарэння невядомыя. Можна толькі меркаваць, што падзеі з «кактэйлямі Молатава», якімі 30 жніўня закідалі амбасаду Расеі, а 6 верасня - Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, выклікалі ў адказ рэакцыі з боку сілавых структураў - пачалося паляванне на патэнцыйных «падпальшчыкаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках