Данілу Саннікава пакуль не будуць вадзіць у дзіцячы садок
14- Фота ByMedia.net
- 24.01.2011, 21:27
Бабуля і дзядуля трохгадовага Данііла, сына журналісткі Ірыны Халіп і кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пакуль не збіраюцца вяртаць ўнука ў дзіцячы садок.
Пра гэта БелаПАН паведаміў дзядуля хлопчыка Уладзімір Халіп.
Па ягоных словах, гэтае пытанне не разглядаецца роднымі, паколькі «у нашай краіне з КДБ супрацоўнічаюць нават дзіцячыя садкі». «А з такімі ўстановамі мы не маем ніякага жадання кантактаваць», - заявіў Халіп.
Кінадраматург назваў "поўнай блакадай” дзеянні спецслужбаў у дачыненні бацькоў Данііла. «І гэтая блакада ўведзеная супраць тых вязняў КДБ, якія да гэтага часу не скарыліся уладам і не сышлі ў палітычны нябыт. Кіраўнік дзяржавы чакае ад нязломленых палітвязняў пакаяння. Гэта значыць, што яго пакуль не атрымалася дамагчыся, прымяняюцца дзейсныя сродкі - маральна-псіхалагічнага ўздзеяння. Зыходзячы са зместу адзінага лісты ад дачкі, яна не атрымлівае ніякай інфармацыі, нават самай мізэрнай, аб самаадчуванні Данькі, пра што мы паведамлялі Ірыне у сваіх шматлікіх пасланнях. Ад адваката дачкі, які сустракаўся з ёй толькі на допытах, мы таксама не можам атрымаць ніякай інфармацыі, паколькі юрыст даў падпіску аб невыдаванні», - сказаў Уладзімір Халіп.