26 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Еўразвяз верне візавыя санкцыі

4
Карл Більт: Еўразвяз верне візавыя санкцыі

Цяпер, калі зняволеных стала нашмат больш, тым, хто прымаў удзел у акцыі (супраць апазіцыі) і тым, хто супрацоўнічаў з імі, іх давядзецца вярнуць у спіс.

Еўразвяз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і групы беларускіх дзяржслужачых, якія, на думку Еўразвяза, нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні і арышты актывістаў беларускай апазіцыі, паведаміў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

Прэзідэнцкія выбары, якія сфальсіфікаваў ў чарговы раз дыктатар Лукашэнка, прайшлі ў Беларусі 19 снежня. Гэта не задаволіла апазіцыю, якая ў той жа дзень правяла ў Менску мітынг пратэсту падчас якой правакатары распачалі спробы штурму Дома ўрада. Акцыя была брутальна разагнаная, былі затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку апазіцыйныя лідэры.

"Мы павінныя прытрымлівацца логікі нашай папярэдняй палітыкі. У мінулы раз, калі больш не было палітычных зняволеных (у Беларусі), мы (Савет міністраў замежных спраў ЕС) прынялі пазітыўныя меры. Цяпер, калі зняволеных стала нашмат больш, тым, хто прымаў удзел у акцыі (супраць апазіцыі) і тым, хто супрацоўнічаў з імі, іх давядзецца вярнуць у спіс (тых, каму забаронены ўезд у ЕЗ) ", - заявіў Більт інтэрнэт-рэсурсу EUobserver..

Адказваючы на пытанне, ці будзе Лукашэнкі сярод афіцыйных беларускіх асоб, на якія распаўсюдзіцца забарона на ўезд у Еўразвяз, кіраўнік МЗС Швецыі сказаў, што, на ягоную думку, Лукашенка "вельмі верагодна быў уцягнуты ў акцыі, што адбыліся.”

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках