Даляр падаражэў амаль на 500 рублёў
140- 12.10.2011, 11:56
Па выніках таргоў 12 кастрычніка на дадатковай валютнай сесіі курс даляра ЗША умацаваўся на Br490 рублёў і склаў Br8710.
Учора нагадаем, даляр падаражэў адразу на 300 рублёў - з 7920 да 8220. Расейскі рубель умацаваўся на 13 беларускіх - з 251 да 264. Курс еўра павялічыўся адразу на 420 беларускіх рублёў - з 11 010 да 11 430.