13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За інкрымінаваны Канавалаву падпал кіёска ужо асуджаныя двое

14
За інкрымінаваны Канавалаву падпал кіёска ужо асуджаныя двое

За падпал кіёска «Белсаюздруку» ў Віцебску, інкрымінаваны Дзмітрыю Канавалаву, былі асуджаныя два чалавекі.

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў пратаколе допыту абвінавачанага па крымінальнай справе аб выбухах у Віцебску і Менску Уладзіслава Кавалёва, агучаным у сераду ў судзе ў Менску.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», У. Кавалёў сцвярджае, што Д. Канавалаў распавёў яму пра тое, што здзейсніў падпал дадзенага кіёска. Ён таксама заявіў, што падпал Д. Канавалаў ажыццявіў з дапамогай бутэлькі з гаручай вадкасцю і кнота. «Зміцер не стаў бы выкарыстоўваць паперу ці анучу», - адзначыў В. Кавалёў. Так ён тлумачаў свае здагадкі адносна спосабу падпалу кіёска Д. Канавалавым.

Ён лічыць, што Д. Канавалаў дзейнічаў з хуліганскіх падахвочванняў, хацеў вострых адчуванняў. «Лічу, што ён дзейнічаў адзін, бо распавядаў мне, што быў адзін. У мяне сумневаў, што гэта ён зрабіў, не ўзнікае», - падкрэсліў В. Кавалёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках