13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скуратовіч: Урад ужо не можа кіраваць ростам коштаў (Відэа)

7

Эканамічны аглядальнік Канстанцін Скуратовіч раіць з асцярогай ставіцца да абяцанняў уладаў стабілізаваць эканамічную сітуацыю.

Канстанцін Скуратовіч падкрэслівае, што сярэдні заробак памерам 500 даляраў напярэдадні выбараў быў дасягнуты штучна і з мэтай атрымаць палітычную перамогу. Рост коштаў, крызіс і абясцэньванне рубля наўпрост звязаныя з гэтым - лічыць аглядальнік. «Усе эканамісты казалі, што гэтага рабіць нельга, аднак гэта было зроблена. Цяпер гэтыя грошы адабралі», - падкрэсліў Скуратовіч.

Так кошты на прадукты харчавання толькі ў верасні павысіліся на 18,6%, а ў параўнанні са снежнем 2010 г. - на 84,2%. Больш за ўсё ў верасні падаражэлі яйкі, тытунёвыя вырабы, мяса і птушка, гародніна - не менш чым на чвэрць. «Урад ужо не можа кіраваць ростам коштаў», - падкрэсліў Канстанцін Скуратовіч у інтэрв'ю тэлеканалу Белсат.

Пры гэтым чыноўнікі без ваганняў даюць аптымістычныя прагнозы. Так, намеснік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў заявіў аб эфектыўнасці мераў, што прымаюцца ўладамі для пераадолення крызісу. «Ёсць перадумовы да таго, што да канца года праблемы на валютным рынку будуць пераадоленыя», - сказаў ён, выступаючы 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі расейскім медыя.

«У кіраўніка дзяржавы адна мэта - прадэманстраваць стабільнасць эканомікі, а ў народа - іншая: народу трэба выжыць. Таму не трэба занадта верыць дзяржаве і ейнаму лідэру, які абяцае, што аўтаматычна пасля новага года будзе павышацца дабрабыт беларускага народа. Трэба нешта рабіць і думаць самому», - падкрэсліў Канстанцін Скуратовіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках