ЗША прапанавалі Маскве націснуць на рэжым Лукашэнкі
91- 12.10.2011, 18:34
Намеснік дзяржсакратара ЗША Майкл Познер выказаў заклапочанасць сітуацыяй з невыкананнем правоў чалавека ў Беларусі.
«Я спадзяюся, што ў нас ва ўсіх будзе магчымасць паўплываць на Лукашэнку. Ягоныя палітычныя апаненты застаюцца пад вартай», - заявіў Познер ў сераду ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Ён прапанаваў Маскве аб'яднаць намаганні, каб дамагчыся ад кіраўніка Беларусі вызвалення кандыдатаў у прэзідэнты краіны і захавання іхніх палітычных правоў.
«Мы заклікаем расейскае ўрад выказаць сваю заклапочанасць і заклікаем Лукашэнку не толькі вызваліць людзей, якія застаюцца пад вартай, кандыдатаў на мінулых выбарах, але і аднавіць іхнія палітычныя правы, каб яны маглі вярнуцца ў беларускую палітыку», - заявіў Познер.
«Мы працягнем на іх ціснуць, - дадаў дыпламат, каментуючы сітуацыю ў Беларусі.