13 чэрвеня 2026, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што паабяцалі Катару ў Беларусі (Для службовага карыстання)

193
Што паабяцалі Катару ў Беларусі (Для службовага карыстання)

Апроч так званай «Катарскай выспы» ў Беларусі новым усходнім «сябрам» аддадуць Кастрычніцкае і Петрыкаўскае радовішча калійных соляў, радовішча жалезнай руды, зямлю пад паляўнічыя ўгоддзі і шмат іншага.

У распараджэнне charter97.org патрапіў пратакол даручэнняў Лукашэнкі па выніках візіту 15-16 жніўня ў Катар. Дакумент пазначаны грыфам «Для службовага карыстання».

Так, да 31 кастрычніка 2011 года трэба вызначыць межы зямельных участкаў для «Катарскай выспы» ў Беларусі і падрыхтаваць мемарандум аб узаемаразуменні па рэалізацыі гэтага праекта. Праект курыруе Нацбанк і нейкае ПУП «Тэхналогіі кіравання», якім даручана падрыхтаваць нарматыўную базу для стварэння зон «з максімальна ільготным рэжымам для функцыянавання фінансавых і банкаўскіх цэнтраў, у тым ліку ісламскіх структур».

Катарцам паабяцалі долю ў новых прадпрыемствах па здабычы калійных угнаенняў на Кастрычніцкім і Петрыкаўскім радовішчах, а таксама распрацоўцы ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды.

Да 31 кастрычніка на разгляд кампаній «Катар Холдынг» і «Катар Эйруэйз» будзе прапанаваны варыянт набыцця або перадачы ва ўпраўленне аэрапорта «Брэст», а таксама магчымасць арганізацыі прамога авіярэйса паміж Менскам і Дохай.

Не абыйшлі ўвагай і так званую «кіруючую сям'ю Катара», якой будуць вылучаныя «зямельныя ўчасткі для магчымага будаўніцтва на іх рэзідэнцый і арганізацыі паляўнічых угоддзяў».

НАН Беларусі сумесна з катарскага фондам адукацыі, навукі і грамадскага развіцця даручана апроч іншага стварыць нейкі «Цэнтр перавагі».

Сур'ёзнасць намераў падмацаваная ўдзелам у сумесных праектах знакавай персоны, «гаманца» сям'і Лукашэнкі - Уладзіміра Пяфціева. Так, ягонае ПУП «БТ Тэлекамунікацыі», што патрапіла пад санкцыі ЕЗ, будзе ўдзельнічаць у праекце па стварэнні СП з «Катар Петролеум» па выпуску комплексных угнаенняў у Катары, а таксама СП па выпуску комплексных угнаенняў у Беларусі.

Напісаць каментар 193

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках